Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
На вас ляжыць вялікая адказнасць па падтрыманні сістэм жыццезабеспячэння насельніцтва, стварэнні камфорту і ўтульнасці. Ваша праца заўсёды навідавоку. Ад яе якасці, ад прафесіяналізму і адказнасці работнікаў галіны залежаць дабрабыт кожнага дома, кожнай сям’і, бесперабойная дзейнасць прадпрыемстваў і ўстаноў, парадак у дварах і на вуліцах.
Дзякуй за добрасумленную працу на карысць людзям, вернасць абранай справе, зладжанасць і стараннасць.
Моцнага вам здароўя, радасці, шчасця і дабра вам і вашым блізкім.
Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў






Оставить комментарий