Прыміце самыя сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні ў сувязі з юбілеем выдання!
За 95 год існавання шмат змянілася ў лёсе друкаванага выдання: аб’ёмы і назвы, паліграфічнае выкананне і тэматыка публікацый, але нязменным засталося адно ‒ газета заўсёды была сапраўдным летапісцам роднага краю, сябрам і дарадцам для тысяч чытачоў, галоўным цэнтрам распаўсюджвання мясцовых навін.
На газетных палосах, у кожным матэрыяле, праз прызму значных падзей, дасягненняў і мясцовых традыцый адлюстроўваецца шматграннае жыццё Петрыкаўшчыны.
Прыміце словы ўдзячнасці за вашу плённую працу, пастаяннае імкненне да самаўдасканалення, значны ўклад у развіццё інфармацыйнай прасторы вобласці.
Жадаю вам новых выдатных творчых дасягненняў, здароўя і дабрабыту.
Заўсёды заставайцеся цікавымі для сваіх чытачоў!
Старшыня камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама
Т.Л.Кручко







Оставить комментарий