Віншуем вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
15 сакавіка мы адзначаем 32-ую гадавіну прыняцця Асноўнага Закона. Гэта яшчэ раз паказвае нашу нацыянальную сталасць і тое, што беларускі народ ідзе па шляху эвалюцыйнага развіцця, дэманструючы жаданне браць на сябе адказнасць за будучыню краіны.
Дзякуючы моцнай дзяржаўнай палітыцы мы нарошчваем эканамічны, сацыяльны і культурны патэнцыял. Кожны з нас сваёй стваральнай працай уносіць важны ўклад ва ўмацаванне суверэнітэту і росквіту Беларусі.
Наша задача – паважаць і захоўваць агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную прававую і дэмакратычную краіну.
Жадаем моцнага здароўя і шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх канструктыўных пачынаннях, згоды і гармоніі.

Аляксандр ВЕРАМЕЕЎ, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Віталій ПІЛЕР, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о