Пакіньце аўто дома: 22 верасня – Міжнародны дзень без аўтамабіля

0
174

Пакіньце аўто дома: 22 верасня – Міжнародны дзень без аўтамабіляЗ 16 па 22 верасня ў нашай краіне праходзіць Еўрапейскі тыдзень мабільнасці. Гэтая важная экалагічная ініцыятыва скіравана на тое, каб нагадаць кожнаму з нас пра каштоўнасць чыстага паветра і здаровага ладу жыцця. Яе традыцыйным і самым яркім завяршальным этапам стане Міжнародная акцыя “Дзень без аўтамабіля”, якая пройдзе 22 верасня.

Праблема забруджвання атмасфернага паветра выкідамі ад мабільных крыніц па-ранейшаму застаецца адной з самых вострых. Лічбы гавораць самі за сябе. Па інфармацыі раённай інспекцыі аховы прыроды і навакольнага асяроддзя, па выніках мінулага года каля 35% выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу па Гомельскай вобласці прыпала менавіта на аўтатранспарт (астатнія 65% – на прамысловыя прадпрыемствы).
Сусветны вопыт паказвае, што вырашыць гэтую праблему без прымусу і гвалту, а толькі праз усвядомленасць кожнага чалавека – цалкам магчыма. Менавіта таму і праводзіцца дадзеная акцыя.
Заклікаем усіх аўтамабілістаў, матацыклістаў і аматараў хуткай язды хаця б на адзін дзень адмовіцца ад выкарыстання транспартных сродкаў, якія спажываюць паліва. Перасядзьце на веласіпед, самакат або прайдзіцеся пешшу!

У дзень акцыі, 22 верасня, з 8 да 9 гадзін на гарадской плошчы па вуліцы Гагарына адбудзецца тэматычнае мерапрыемства “На работу на веласіпедзе”.

Валанцёры будуць уручаць усім удзельнікам інфармацыйныя лістоўкі і памяткі.
Запрашаем усіх гараджан і жыхароў раёна далучыцца да акцыі. Давайце разам зробім наш раён чысцейшым, а паветра – больш празрыстым! Кожны захаваны кіламетр без выхлапных газаў – гэта, без перабольшання, наш агульны ўклад у будучыню.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о