Пачуць кожнага

0
391

Дыялог улады і насельніцтва застаецца адной з самых эфектыўных форм вырашэння надзённых праблем. Сёння чарговы асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў.

Пачуць кожнага

Да кіраўніка раёна звярнуліся землякі з пытаннямі, якія патрабуюць не толькі адміністрацыйнага ўмяшання, але і чалавечага ўдзелу.

Пачуць кожнага

Адной з тэм, узнятых падчас прыёму, сталі суседскія ўзаемаадносіны. Часта бытавыя спрэчкі з-за межаў зямельных участкаў, устаноўкі агародж, самавольнага будаўніцтва або невыканання правілаў выгулу хатніх жывёл перарастаюць у зацяжныя канфлікты, якія людзі не могуць вырашыць гадамі. Сумна, калі супрацьстаянне абумоўлена жаданнем аднаго з канфліктуючых бакоў ператварыць жыццё суседзяў у бясконцае кола праверак, зняваг і выпрабаванняў.

Пачуць кожнага

Старшыня падкрэсліў: у такіх пытаннях важна не толькі прытрымлівацца літары закону, але і ўмець дамаўляцца, бо добры сусед – гэта амаль што радня, а шчырае суседства, адпаведна, – залог спакойнага жыцця ў аграгарадках і вёсках.

Другім заяўнікам на прыёме ў старшыні стаў мясцовы фермер. Яго ключавы запыт – павелічэнне пасяўных плошчаў.

Пачуць кожнага

Па інфармацыі начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Надзеі Будовіч-Ярмак, заяўнік – аграрый з грунтоўным падыходам да справы: ён займаецца не толькі апрацоўкай зямлі, але і актыўным добраўпарадкаваннем сельскагаспадарчых аб’ектаў. У планах фермера, як пазначыў сам мужчына, – пераабсталяваць недзеючы збожжаток пад сучаснае сховішча. Гэта дасць магчымасць стварыць стабілізацыйны фонд, прадукцыяй якога ў далейшым змогуць карыстацца мясцовыя ўстановы адукацыі.

Пачуць кожнага

З боку выканкама заўваг да рэалізацыі праекта няма – адміністрацыя гатова падтрымліваць ініцыятыўнага сельгасвытворцу ў прасоўванні гэтага пытання.

Пачуць кожнага

Па кожным звароце старшыня даў канкрэтныя даручэнні кіраўнікам адпаведных службаў і аддзелаў. Частку пытанняў удалося растлумачыць на месцы, іншыя ўзяты на асабісты кантроль кіраўніка раёна з устаноўкай дакладных тэрмінаў выканання.

Пачуць кожнага

– Для нас няма другарадных праблем. Калі пытанне хвалюе чалавека – значыць, яно важнае для раёна. Наша задача – не проста выслухаць, а знайсці законны і справядлівы алгарытм вырашэння сітуацыі, – адзначыў старшыня раённага выканаўчага камітэта, падводзячы вынікі прыёму.

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о