На падставе частак першай і другой пункта 35 Правілаў аматарскага рыбалоўства, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 года №284, абзаца сёмага пункта 31 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, зацверджаных Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 года №284, у сувязі з заморнай з’явай на поймавым вадаёме ракі Прыпяць каля цэха водаканалізацыйнай гаспадаркі па вуліцы Ленінскай, паблізу ад ачышчальных збудаванняў горада Петрыкава, пацверджанай дадзенымі гідрахімічных даследаванняў, праве-дзеных акрэдытаванай лабараторыяй, Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
Вызначыць наступны парадак і ўмовы аматарскай лоўлі рыбы на поймавым вадаёме ракі Прыпяць каля цэха водаканалізацыйнай гаспадаркі па вуліцы Ленінскай, паблізу ачышчальных збудаванняў горада Петрыкава:
лоўлю рыбы ажыццяўляць прыладамі і спосабамі ў адпаведнасці з Правіламі аматарскага рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 г. №284;
таксама дазволіць: выкарыстоўваць для лоўлі рыбы ў светлы час сутак сачкі, якія маюць форму круга з дыяметрам акружнасці не больш за 0,6 метра ці іншую форму з максімальнай адлегласцю паміж супрацьлеглымі бакамі не больш за 0,6 метра з крокам ячэйкі менш за 10 міліметраў, і пад’ёмныя сеткі памерам не больш за 1 х 1 метр і крокам ячэйкі менш за 10 міліметраў;
лоўлю рыбы без уліку прамысловай меры асобных відаў рыб і без нормы вылаву рыбы, устаноўленых Правіламі аматарскага рыбалоўства, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2021 года №284.
Дадзенае рашэнне дзейнічае да 15 сакавіка 2026 года.






Оставить комментарий