У рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Ходзька з калектывам Петрыкаўскага РЭС.
Галоўнай тэмай размовы стала забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці.
Адкрываючы сустрэчу, Наталля Мікалаеўна падкрэсліла:
— Наша сённяшняя размова прысвечана галоўнай тэме — бяспецы. Ад таго, наколькі мы ведаем правілы, наколькі мы ўважлівыя і адказныя, залежыць не толькі наша асабістае жыццё, але і дабрабыт усяго раёна і краіны ў цэлым.
Намеснік старшыні райвыканкама расказала пра здарэнне ў раёне ДТЗ, акцэнтавала асаблівую ўвагу на выкананні правілаў дарожнага руху, нагадала ўсім прысутным пра неабходнасць захавання хуткаснага рэжыму, а таксама недапушчальнасці кіравання аўтамабілямі ў стане ап’янення. Акрамя таго, Наталля Мікалаеўна азнаёміла прысутных з інфармацыяй аб распаўсюджаных схемах тэлефоннага і інтэрнэт-махлярства.
Наталля Ходзька нагадла аб правілах бяспечных паводзін на водных аб’ектах і ў лясных масівах. Таксама Наталля Мікалаеўна адзначыла, што выкананне патрабаванняў правілаў бяспекі і асабістая адказнасць кожнага супрацоўніка з’яўляюцца ключавымі фактарамі ў папярэджанні надзвычайных здарэнняў.









Оставить комментарий