Ядвіга СУБОТКА, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:
— Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця мае сем ключавых прыярытэтаў. Усе яны накіраваны на далейшае мірнае і стабільнае развіццё нашай краіны. Для мяне, як для дэпутата, важна, што праграма прадугледжвае дэмаграфічную бяспеку, ахову здароўя, падтрымку сям’і, стварэнне спрыяльных умоў для жыцця. У праграме належная ўвага надаецца развіццю сельскіх населеных пунктаў, стварэнню камфортных умоў для працаўнікоў сяла. Як чалавек, які працуе ў культуры, у тым ліку з моладдзю, хачу адзначыць важнасць выхавання гарманічнай і патрыятычнай асобы, стварэння спрыяльных умоў для развіцця нашых юных грамадзян. Дзеці — наша будучае і патрэбна, каб яны раслі ў мірнай, спакойнай, стабільнай краіне. Неабходна навучыць падрастаючае пакаленне цаніць, любіць і захоўваць сваю Айчыну.






Оставить комментарий