Сёння карэспандэнты «ПН» наведалі мехдвор УП «Палессе-Аграінвест». Гаспадарка адным з першых прадпрыемстваў АПК якасна падрыхтавала і да намечанага графікам тэрміну прадставіла шэраг «караблёў палёў», якім у хуткім часе трэба будзе ўступіць ва ўборачную страду.

На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі

Дзяржаўны тэхнічны агляд — сур’ёзны экзамен.
На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі— Спраўнымі камбайны з’яўляюцца толькі пасля праходжання тэхагляду, звяртаю на гэта асаблівую ўвагу. Своечасова падрыхтаваная тэхніка — гэта адсутнасць страт пры ўборцы культур, — адзначыў Дзмітрый Каленнік, галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Петрыкаўскага райвыканкама.
На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікіТолькі спраўны камбайн здольны захаваць саму машыну, жыццё механізатару, а таксама вырашчаны ўраджай. Таму ў працэсе тэхагляду зернеўборачнай тэхнікі асаблівая ўвага была нададзена працаздольнасці і экалагічнай бяспецы тэхналагічнага абсталявання, тэхнічнай спраўнасці сістэм і вузлоў, наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння, аптэчак, а таксама рэгістрацыйных дакументаў.
На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі. Адзін за другім механізатары дэманстравалі якасць падрыхтаванасці свайго камбайна, паказваючы, як працуюць рулявая і тармазная сістэмы, светлавыя прыборы, ці спраўны стоп-сігнал.
На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі. Падводзячы вынікі, Дзмітрый Каленнік адзначыў, што камбайнеры з вялікай адказнасцю падышлі да правядзення мерапрыемства. Допуск да ўдзелу ў палявых работах атрымала ўся зернеўборачная тэхніка гаспадаркі, прадстаўленая да агляду. Цяпер аграрыяў праэкзаменуе сама ўборачная.

На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі На прадпрыемствах АПК Петрыкаўшчыны пачаўся тэхагляд зернеўборачнай тэхнікі

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о