50 тысяч рублёў вернуты ў бюджэт

0
128

50 тысяч рублёў вернуты ў бюджэтКамітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці ў ходзе праверкі арганізацыі ЖКГ Жлобінскага раёна ўстаноўлена неабгрунтаванае атрыманне дзяржаўных сродкаў.

Прычына – завышэнне прадпрыемствам планава-разліковых цэн па паслугах цеплазабеспячэння і гарачага водазабеспячэння і завышэнне кошту будаўніча-мантажных работ па рамонце жылля і зместу аб’ектаў добраўпарадкавання. Усяго неабгрунтавана было атрымана больш за 300 тысяч рублёў.

Таксама ўстаноўлена, што арганізацыяй ЖКГ двойчы была неабгрунтавана адменена працэдура закупкі абсталявання (цеплаабменніка). Пасля чаго гэта абсталяванне было набыта без правядзення абавязковай працэдуры закупкі ў пасрэдніка, а арганізацыяй ЖКГ пераплачана 50 тысяч рублёў (на столькі кошт у пасрэдніка аказаўся даражэйшым, чым у іншых пастаўшчыкоў пры першапачатковых працэдурах закупкі).

У ліку іншых парушэнняў – неправядзенне планавых тэхнічных аглядаў асобных будынкаў, перавышэнне лімітаў захоўвання адходаў і іх размяшчэнне ў несанкцыянаваных месцах, незахаванне тэрмінаў разгляду зваротаў і заявак грамадзян, якія паступілі ў кантакт-цэнтр 115.

Акрамя таго, прадпрыемствам ЖКГ не выкананы шэраг даве-дзеных заданняў, у тым ліку па дасягненні ўстаноўленых тэмпаў росту прадукцыйнасці працы, эканоміі рэсурсаў, збору другаснай сыравіны і іншыя.

Па выніках праверкі ў бюджэт вернута ўся сума неабгрунтавана атрыманых сродкаў.
У адносінах да вінаватых службовых асоб распачаты адміністрацыйны працэс. Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы.

Андрэй ПРЫКОТА,
першы намеснік
старшыні Камітэта дзяржкантролю Гомельскай вобласці.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о