11 чэрвеня 2026 года прайшла 21 сесія раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера. У працы сесіі прыняў удзел старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Іван Крупко.
На парадак дня было вынесена пытанне “Аб зацвярджэнні на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта”. Кандыдатуру на гэту пасаду назначае старшыня аблвыканкама, затым узгадняе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і зацвярджаюць на сесіі раённага Савета дэпутатаў.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на пасаду старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта ўзгоднены Яўгеній Шкробат. Дэпутаты адкрытым галасаваннем падтрымалі кандыдатуру Яўгенія Сяргеевіча, а старшыня аблвыканкама ўручыў новае службовае пасведчанне. Каменціруючы назначэнне новага кіраўніка, Іван Крупко выказаў упэўненасць у далейшым паступальным развіцці раёна.
Звяртаючыся да дэпутацкага корпуса і прысутных кіраўнікоў, губернатар адзначыў, што Петрыкаўшчына мае добрыя перспектывы, і ад эфектыўнай работы кожнага будзе залежаць агульны поспех.

— Я шчыра ўдзячны за давер, які мне аказаны, — адзначыў Яўгеній Сяргеевіч. – Для мяне вялікі гонар узначаліць Петрыкаўскі раён. Са свайго боку я прыкладу ўсе намаганні для яго далейшага развіцця і працвітання. Я перакананы, што толькі сумеснымі намаганнямі, аб’яднаўшы нашы веды, вопыт і энергію, мы зможам дасягнуць пастаўленых мэт.
Віншуем Яўгенія Сяргеевіча з назначэннем на пасаду і жадаем поспехаў у працы.









Оставить комментарий