16 сакавіка ў актавай зале Інстытута Следчага камітэта падведзены вынікі прававой алімпіяды на прызы Старшыні Следчага камітэта.

Інтэлектуальныя спаборніцтвы сабралі 202 таленавітых старша-класнікаў з усёй краіны, якія прадэманстравалі глыбокія веды ў галіне права і высокі ўзровень грамадзянскай адказнасці.
Прававая алімпіяда на прызы Старшыні Следчага камітэта стала ўжо традыцыйнай пляцоўкай для выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, арыентаванай на служэнне Закону і Айчыне.
Следчы камітэт надае прыярытэтную ўвагу прававой асвеце маладога пакалення, папулярызацыі прафесіі следчага і выхаванню моладзі ў духу патрыятызму і любові да Радзімы.
Удзел у такіх спаборніцтвах не толькі дазваляе юным права-знаўцам праверыць свае сілы, але і садзейнічае фарміраванню высокай прававой культуры, што з’яўляецца неад’емнай умовай пабудовы моцнай і справядлівай дзяржавы. Юнакі і дзяўчаты пра-дэманстравалі не толькі бліскучыя веды, але і творчы падыход, пац-вердзіўшы свой высокі патэнцыял.
Кульмінацыяй алімпіяды стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў.
Узнагароды і памятныя падарункі знаўцам права ўручыў Старшыня Следчага камітэта генерал-маёр юстыцыі Канстанцін Бычак. Кіраўнік ведамства цёпла павіншаваў удзельнікаў з бліскучымі вынікамі, выказаў шчырую падзяку, адзначыўшы іх поспехі:
– Перамога ў алімпіядзе – гэта не толькі прызнанне асабістых дасягненняў, але і стымул для далейшага паглыбленага вывучэння права і прымянення атрыманых ведаў на практыцы. Упэўнены, што веды і вопыт, атрыманыя ў ходзе спаборніцтваў, дапамогуць вам у далейшай прафесійнай дзейнасці і ўнясуць уклад у развіццё прававой сістэмы нашай краіны, – адзначыў Канстанцін Фёдаравіч.
Дыпломам II ступені ў намінацыі «Прафесія – следчы» адзначана эсэ Івана Зубара, навучэнца 11 класа СШ№ 2 г.Петрыкава, кіраўнік – настаўнік рускай мовы і літаратуры Алеся Аляксандраўна Некрашэвіч.
Сваім уражаннем з карэспандэнтам «ПН» дзеліцца Іван:
– Удзел у прававой алімпіядзе для мяне гэта выдатная магчымасць зразумець, ці падыходзіць мне абраны накірунак. Пры падрыхтоўцы да напісання эсэ мы разам з педагогам вывучалі асаблівасці працы следчага, яго абавязкі, патрабаванні да прафесійных і асобасных якасцяў. Удзел у прававой алімпіядзе садзейнічаў пашырэнню маіх ведаў аб прававой сістэме, аб ролі следчага ў крымінальным працэсе. Паспяховы ўдзел у алімпіядзе павысіў упэўненасць у сваіх сілах, матываваў да далейшага развіцця.
– Калі мы даведаліся аб алімпіядзе, я адразу прапанавала Івану паўдзельнічаць. Ён заўсёды быў захоплены правам, праяўляе цікавасць да напісання твораў і эсэ. Я ведала, што ў яго ёсць усе шанцы, – распавядае Алеся Аляксандраўна. – Як настаўнік, я заўсёды імкнуся да прафесійнага развіцця, такім стаў удзел у прававой алімпіядзе другі год запар. Гэты вопыт не толькі цікавы, але і карысны і для маёй педагагічнай дзейнасці.
Няхай гэтая перамога стане толькі пачаткам вялікага шляху. Віншуем з узнагародай!

Марыя Тамко, фота з архіва Следчага камітэта.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о