Захар СМІРНОЎ, ваенны камісар Петрыкаўскага раёна:
-Такое маштабнае для нашага раёна мерапрыемства, як акцыя “Гатовыя Радзіме служыць” праведзенае пад эгідай Упраўлення ваеннай адукацыі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і пры садзейнічанні аддзела адукацыі і сектара культуры Петрыкаўскага райвыканкама, выклікала вялікую цікавасць сярод дапрызыўнай моладзі.
Станоўчыя водгукі ад бацькоў, непадробная зацікаўленасць і актыўнасць саміх навучэнцаў таму нагляднае пацвярджэнне.
Ад імя калектыву ваеннага камісарыята Петрыкаўскага раёна выказваю ўдзячнасць за арганізацыю і правядзенне акцыі афіцэрам і курсантам ваенных факультэтаў вядучых ВНУ краіны і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Прашу абітурыентаў і іх бацькоў памятаць, што дзверы ваенных навучальных устаноў для вас заўсёды адчыненыя.
У вас ёсць магчымасць выбраць самыя запатрабаваныя на сёння спецыяльнасці. Для вас будуць створаны прывабныя ўмовы для вучобы.
Не ўпусціце свой шанец!
Меркаваннем аб акцыі “Гатовыя Радзіме служыць” дзеліцца ваенны камісар раёна
Подписаться
0 комментариев
Старые





