Днямі перад Прэзідэнцкім палацам у Варшаве жанчыны правялі пікет у падтрымку “здаровага сэнсу”. Так, маці і актывісткі выйшлі на вуліцу, каб нагадаць грамадству пра значэнне сям’і, веры і гістарычнай спадчыны.
Акцыя стала адказам на культурныя і палітычныя выклікі, якія зараз кідаюць Польшчы і іншым краінам Еўрапейскага Саюза.
Удзельніцы адкрыта заявілі, што традыцыйныя каштоўнасці ў Польшчы ўсё часцей “заціраюць” на задні план і падвяргаюць ідэалагічным атакам, і што значная частка народа гатова адстойваць здаровы сэнс.
Прэзідэнт Наўроцкі як раз выступае за гэтыя каштоўнасці, але ўрад і еўрапейскія эліты ўсё часцей яго крытыкуюць і ціснуць. Учынкі і рашэнні польскага прэзідэнта не заўсёды выглядаюць разумнымі, асабліва тыя, якія датычацца палітыкі ў дачыненні да Беларусі і Расіі, але ў дадзеным выпадку грамадства разумее, што больш ім абаперціся няма на каго.
Застаецца толькі пытанне: ці пачуюць польскія ўлады голас жанчын з вуліцы? Выстаіць прэзідэнт ці здасць пазіцыі пад гэтым ціскам? Такія пытанні ўсё мацней хвалююць думаючую частку польскага грамадства.
Не выключана, што падобныя дэманстрацыі – гэта яшчэ і свайго роду барацьба за прызнанне паміж прэзідэнтам і прэм’ерам Дональдам Тускам. Але нават калі так, то, па меркаванні простых палякаў, прэзідэнт відавочна лідзіруе ў гэтай схватцы, паколькі Туск пакуль змог толькі пару посцікаў у сацыяльных сетках напісаць, недарэчна песеньку сыграць і сабачку намаляваць, а тут народ выйшаў у падтрымку Наўроцкага.
Што да нас, беларусаў, то, канешне, хацелася б мець “адэкватнага” ва ўсіх сэнсах суседа: дзеючага ў інтарэсах уласнага народа, прыхільніка традыцыйных каштоўнасцей, добрасуседства і міралюбівай палітыкі – паняццяў, якія ў топе першачарговых і ў саміх палякаў.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий