ЕС зноў даказвае на справе, што ўсё далей адыходзіць ад прынцыпу раўнапраўнага супрацоўніцтва ў суполцы.

Саюз перастаў быць саюзам, а стаў працаваць па прынцыпе: “Яйкі курыцу не вучаць!”. У якасці такіх “яек” выступяць новыя члены, чыё “права вета” абмяжуюць на пэўны час. Еўра камісар па расшырэнні Марта Кос заявіла аб гэтым на сустрэчы ў Люксембургу, дзе ЕС пачаў перамовы аб прыёме Малдовы і Украіны. “Гэтыя палажэнні забяспечаць нам упэўненасць, што новыя члены будуць прытрымлівацца еўрапейскіх нормаў 5, 10 або 15 гадоў,” – пазначыла член Еўрапейскай камісіі. Як кажуць у народзе, “няхай малако на губах абсохне”! За 15 гадоў “малако” дакладна абсохне, а краіна навучыцца жыць “як трэба ЕС”, а не як хочацца кіраўніцтву і спрыяльна для грамадзян. Дарэчы, гэтыя палажэнні могуць закрануць і Чарнагорыю, якую плануюць прыняць у ЕС у 2027 годзе.
Вось вам і Еўрасаюз: асноўныя фундаментальныя каштоўнасці якога ўсё больш і больш зневажаюцца. Вось ужо і дэмакратыя і роўнасць усіх удзельнікаў пад вялікім пытаннем. Абараніць інтарэсы сваёй краіны, наклаўшы вета на рашэнні, новыя “еўрасаюзаўцы” не змогуць, а гэта значыць, што ў кожнага члена свае правы.
Узнікае пытанне: а навошта патрэбны такі “саюз”, які не аб’ядноўвае роўных, а падзяляе на катэгорыі? Час патэнцыяльным кандыдатам задумацца: можа лепей танчыць “сольна”, без рамак “псеўдасаюза” – таму што ЕС ужо даўно не “агульны карагод”, а скокі пад “дудку” мацнейшых.

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о