Маршрутамі здароўя і сяброўства

0
41

Гасцінная Петрыкаўская зямля ў чарговы раз пацвердзіла статус выдатнай пляцоўкі для правядзення маштабных сустрэч. На працягу трох дзён высокі маляўнічы бераг Пцічы ва ўрочышчы “Ракава” прымаў 20-ты юбілейны рэспубліканскі турыстычны злёт дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў.

Гэта былі дні, напоўненыя неверагоднай энергіяй, шчырым запалам, спартыўным азартам і духам сапраўднага турысцкага братэрства.
У юбілейным форуме прынялі ўдзел шэсць каманд, яркае выступленне якіх запомнілася і арганізатарам, і сапернікам.

Сёлетні злёт меў асаблівую філасофію, бо прайшоў пад знакам Года беларускай жанчыны і насіў вельмі сімвалічную і пранікнёную назву – “Сэрца Радзімы ў жаночых руках”. Гэта тэма чырвонай ніткай прайшла праз усе выпрабаванні, напаўняючы турысцкі побыт асаблівай цеплынёй, утульнасцю і павагай да нацыянальных традыцый.

Праграма трох дзён была максімальна насычанай і гарманічна аб’яднала ў сабе спорт, каларытную творчасць і самабытную кулінарыю.

Турыстычная састаўляючая была прадстаўлена экстрэмальнай паласой перашкод, эстафетамі, уключаючы водны этап, што надало мерапрыемству асаблівы драйв і каларыт, а таксама шэрагам выпрабаванняў на спрыт і трываласць.
Падчас творчага конкурсу каманды на высокім мастацкім узроўні прэзентавалі сябе, раскрываючы галоўную тэму злёту і славячы беларускую жанчыну – шчырую працаўніцу, ахоўніцу ачага, міру і спакою на нашай зямлі.

Што да традыцыйнага кулі-нарнага конкурсу, то сёлета ён ператварыўся ў сапраўднае свята беларускай кухні. Галоўнай стравай, якую гатавалі каманды на вогнішчы, стала знакамітая мачанка. Водар духмяных прысмакаў ахутаў увесь бераг Пцічы, а журы давялося нялёгка, вызначаючы лепшых майстроў у гатаванні гэтай шэдэўральнай народнай стравы.

Адметнай і важнай падзеяй злёту стаў удзел ганаровых гасцей. Падтрымаць удзельнікаў прыехалі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі, начальнік прадстаўніцтва Гомельскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Васіль Зубец, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька, а таксама кіраўнікі рэабілітацыйных і аздараўленчых цэнтраў краіны.

Госці цёпла павіншавалі каманды з паспяховым завяршэннем злёту і адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў.
Наталля Мікалаеўна пад апладысменты прысутных ад імя раён-нага аддзялення партыі “Белая Русь” уручыла каштоўны падарунак, які дапаможа і надалей развіваць турызм, актывістам партыйнага руху – камандзе ДРАЦ “Пціч”.

Пасля напружанай і бескампра-міснай барацьбы месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: ганаровае 3 месца ў ДРАЦ “Сядзельнікі” (Мазыр), 2 – у каманды ДРАЦ “Пралеска” (Жлобін), а святкавалі перамогу турысты ДРАЦ “Колас” (Кобрынскі раён).
Юбілейны злёт пакінуў пасля сябе не толькі кубкі і дыпломы, але і моцныя сяброўскія сувязі паміж калектывамі, зарад энергіі для далейшай працы на карысць здароўя падрастаючага пакалення і цвёрдую ўпэўненасць у тым, што гэтая цудоўная турыстычная традыцыя будзе жыць і развівацца далей.

Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўстваМаршрутамі здароўя і сяброўстваМаршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства

Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўстваМаршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўства Маршрутамі здароўя і сяброўстваГаліна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о