Азнаёміцца з гісторыяй раёна, яго ўнікальнай культурай і нацыянальным каларытам, можна здзейсніўшы займальнае падарожжа па яго галоўных культурных і гістарычных мясцінах.

Прапануем жыхарам і гасцям Петрыкаўскага раёна наведаць турыстычныя маршруты нашай малой радзімы.
Азнаёміцца з маршрутамі можна на афіцыйным сайце Петрыкаўскага райвыканкама ў раздзеле “Эканоміка”, пад-раздзеле “Турызм”, дзе знаходзяцца наступныя падрабязныя інфармацыйныя старонкі:

“Турыстычныя маршруты” – тут апісаны гатовыя туры, такія як “Па кроках гісторыі Петрыкаўшчыны” (культурна-пазнавальны аўтамаршрут), а таксама падрабязныя водныя экскурсіі і сплавы па рацэ Пціч.

“Маршрутамі малой радзімы” – спецыялізаваныя краязнаўчыя экскурсіі па сельсаветах раёна (напрыклад, тур “Жамчужына Петрыкаўшчыны” па Ляскавічах).

“Турызм і адпачынак” – інфармацыя аб магчымасцях адпачынку ў Нацыянальным парку “Прыпяцкі”, экалагічных сцежках, Сафары-парку і Музеі Прыроды.

Аддзел эканомікі
Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о