Улады якой краіны самыя ганарыстыя і крыўдлівыя? Вось ніколі не здагадаецеся: гэта кіраўніцтва Эстоніі! Невялікай краіны, якую і на карце адразу не заўважыш.
Чаму я так лічу? Ды натрапіла на цікавую навіну: “Улады Эстоніі плануюць забараніць набываць маёмасць грамадзянам Беларусі і Расіі, якія не маюць пастаяннага віда на жыхарства ў краіне”.
Падумалася: напэўна “хваткія” беларусы і расіяне ўсё раскупілі! Таму Талін і ўводзіць абмежаванні, каб абараніцца ад “нахабнікаў” і не ствараць ажыятажу на жыллёвым рынку. Аказалася… з дакладнасцю наадварот – Эстонія не ўваходзіць ні ў 10-ку, ні нават у 20-ку краін, дзе беларусы ці расіяне набываюць ці мараць набыць жыллё.
Чым жа можна патлумачыць такое рашэнне ўладаў? Гонарам і неабходнасцю заявіць пра сябе ў сусветнай прасторы? Як у байцы беларускага класіка: “Другі баран – ні “бэ”, ні “мя”, а любіць гучнае імя”. І зусім не важна, якім чынам гучнае імя атрымана. Галоўнае – нагадаць пра сябе, што і спрабуюць зрабіць “эстонскія хлопцы”.
А можа гэта “комплекс Напалеона”, звычайная крыўда за тое, што іх не заўважаюць? Маўляў: “гэта не беларусы і расіяне не хочуць, гэта мы ім не дазваляем набываць жыллё і памяшканні ў нашай краіне!”
Вось такія глабальныя санкцыі ў бок усходніх суседзяў, якія сабе сядзяць і ў вус не дзьмуць.
Такім чынам Эстонія спрабуе зарабіць яшчэ адзін “бонус” у вачах Бруселя, “высмоктваючы з пальца” прычыны для санкцый супраць Беларусі і Расіі.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий