Сёння Петрыкаўшчыну наведаў начальнік інспекцыі Міністэрства па налогам і зборам Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці Дзмітрый Калееў. Прадстаўнік улады сустрэўся з калектывам Петрыкаўскага лясгасу. Галоўнай тэмай абмеркавання стала «Экалагічная культура і адказнасць кожнага» – пытанне, якое набывае ўсё большую актуальнасць у сучасным свеце. У мерапрыемстве прыняла ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька.

Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнагаСустрэча, прайшла ў атмасферы адкрытага дыялогу, закранула шэраг надзвычай важных аспектаў, што датычацца стану навакольнага асяроддзя і нашай ролі ў яго захаванні. Асаблівая ўвага была нададзена якасці вады – жыццёва важнаму рэсурсу, ад якога залежыць здароўе людзей і экасістэм.

Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнагаНе менш вострай была пастаўлена праблема камунальных адходаў. Удзельнікі сустрэчы разважалі над эфектыўнымі метадамі іх утылізацыі і перапрацоўкі, а таксама над неабходнасцю фарміравання ў грамадстве культуры адказнага стаўлення да смецця. Дзмітрый Міхайлавіч падкрэсліў, што кожны з нас павінен разумець сваю ролю ў гэтым працэсе, пачынаючы ад правільнага сартавання адходаў і заканчваючы ўдзелам у акцыях па ачыстцы тэрыторый.

Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнагаРазмова ішла і пра догляд за жывёламі. Гэтае пытанне не толькі пра адказнасць за хатніх гадаванцаў, але і пра захаванне біяразнастайнасці, пра ўважлівае стаўленне да дзікіх жывёл і іх месцаў пражывання.

Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнага–Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнага з нас, — падкрэсліў начальнік інспекцыі Міністэрства па налогам і зборам. – Чысціня і камфорт у родным краі напрамую залежаць ад нашай свядомасці. Гэта зона нашай агульнай адказнасці.

Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнага Клопат пра навакольнае асяроддзе – абавязак кожнага

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о