У Сусветны дзень кніг і аўтарскага права раённая бібліятэка стала сапраўдным літаратурным цэнтрам. Тут у рамках праекта “Свае людзі” прайшла прэзентацыя трэцяга зборніка нашай зямлячкі, педагога першай гарадской школы Святланы Анатольеўны Тарасевіч – “И только вера в светлый день…”.
Не раз прыхільнікамі паэзіі адзначалася ўменне Святланы Анатольеўны праз слова перадаць чытачу нешта вельмі блізкае і важнае. Яе творы не пакідаюць абыякавым ні знаўца літаратуры, ні зусім далёкага ад паэзіі чалавека.
Прэзентацыя новага зборніка прайшла ў душэўнай і цёплай атмасферы. Павіншаваць і паслухаць аўтара прыйшлі яе родныя, калегі па працы, сябры, прыхільнікі паэзіі, навучэнцы гарадскіх школ. Паэты Петрыкаўшчыны Любоў Арлова, Галіна Вяракса адрасавалі аўтару цёплыя словы. Было відавочна – Святлану Анатольеўну любяць і чакаюць яе новых вершаў. Прысутныя гаварылі, што яе творы кранаюць сэрца, цешаць душу.
У час мерапрыемства паэтэса чытала для прысутных свае новыя вершы, тэматыка якіх разлічана на любую аўдыторыю: філасофская, духоўная, патрыятычная лірыка. У зборніку нямала вершаў павучальных, лёгкіх, але нязменна з глыбокім сэнсам. Многія з твораў дастаткова адкрытыя ў плане асабістых пачуццяў і перажыванняў. Вядома, гэта не першая сустрэча чытачоў з творчасцю таленавітай зямлячкі. Яшчэ ў 2020 годзе ўбачыў свет яе дэбютны зборнік “Слёзный жемчуг капал…”, у 2023-м – “Под куполом небесного зонта…”. І вось цяпер, у 2026-м, з’явілася трэцяя кніга, якая адразу прыцягнула ўвагу аматараў сапраўднай паэзіі. Не раз прыхільнікамі адзначалася ўменне Святланы Анатольеўны праз слова перадаць чытачу нешта вельмі блізкае і важнае. Сам вечар прайшоў у душэўнай і цёплай атмасферы. Галоўным падарункам для прысутных стала магчымасць пачуць аўтара асабіста.
Асабліва запамінальным момантам вечара стала рубрыка “Адкрыты дыялог: пытанні ад чытачоў”. Юныя навучэнцы цікавіліся пра тое, як нараджаецца паэтычны радок. Адказы аўтара – шчырыя, мудрыя і часам нечаканыя – паказалі, што сапраўдная паэзія жыве не дзесьці ў кнігах, а ў сэрцы, якое ўмее любіць і суперажываць.
Зборнік “И только вера в светлый день…” – гэта не проста кніга вершаў. Гэта ключ да свету аўтара, сатканага з эмоцый, перажыванняў і назіранняў, дзе словы становяцца мастамі, якія злучаюць сэрца і душу. І вельмі сімвалічна, што такая глыбокая размова адбылася менавіта ў Сусветны дзень кніг – у дзень, калі слова атрымлівае асаблівую моц.
Віншуем Святлану Анатольеўну з выдатнай падзеяй і жадаем новых творчых поспехаў! А чытачам раім не прайсці міма гэтай цёплай і светлай кнігі.
Марыя ТАМКО, фота аўтара.






Оставить комментарий