Сёння ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі адбылася дыялогавая пляцоўка на тэму «Ідэя. Увасабленне. Вынік».
Мерапрыемства сабрала актыўных навучэнцаў Савета старшакласнікаў і гасцей, каб абмеркаваць важныя ініцыятывы, і праекты.
Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі:
Святлана Блінец, старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».
Марыя Тамко, старшыня моладзевай рады пры Петрыкаўскім Савеце дэпутатаў.
Прадстаўнікі раённага савета старшакласнікаў прадставілі свае рэалізаваныя праекты, падзяліліся вопытам і абмеркавалі хвалюючыя іх пытанні. Гэта стала выдатнай магчымасцю для абмену меркаваннямі і атрымання каштоўных парад ад старэйшых калегаў.
Напрыканцы мерапрыемства Святлана Міхайлаўна ўручыла падарункі ўдзельнікам, падкрэсліўшы важнасць і значнасць маладзёжных ініцыятыў.






Оставить комментарий