Дзмітрый Герасіменка ўзяў запаветную тысячу тон!
Калі гавораць, што хлеб – гэта жыццё, то нашы хлебаробы – тыя, хто гэта жыццё беражліва трымае ў сваіх руках.
Днямі на палях БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы” запаветную і такую важкую мяжу ў 1000 тон намалочанага збожжа перасягнуў малады камбайнер Дзмітрый Герасіменка.
Сёння камбайнера-тысячніка ўшанавалі прафсаз і кіраўніцтва гаспадаркі. Каб не перашкаджаць напружанаму працоўнаму рытму і не губляць ніводнай хвіліны пагодлівага дня, лідара жніва “перахапілі” на мехдвары гаспадаркі. Менавіта тут, у кароткай хвіліне перадыху, разгарнулася вельмі цёплая і ўрачыстая місія.
Узнагароды – найлепшым!
Павіншаваць перадавіка прыехалі прадстаўнікі прафсаюзаў АПК, каб шчыра паціснуць мазолістую руку і падзякаваць за нястомную працу на карысць роднай Беларусі. Не засталася ў баку і прафсаюзная арганізацыя самога сельгаспрадпрыемства: ад кіраўніцтва БК-АГРА ААТ “Чалюшчавічы” Дзмітрый атрымаў традыцыйныя словы ўдзячнасці, важкія грашовыя прэміі і каштоўны падарунак. Такая ўвага – доказ таго, што на нашай зямлі чалавек працы заўсёды ў пашане.
Ад лесу — да роднай нівы
Лёс Дзмітрыя цікавы і павучальны. У гаспадарцы ён працуе ўсяго толькі год, а да гэтага амаль дзесяцігоддзе аддаў лясной галіне. Але кажуць жа: зямля кліча! Свой першы хлебаробскі вопыт хлопец набываў яшчэ школьнікам – у 10-11 классах працаваў памочнікам камбайнера. Праз гады любоў да бязмежнага беларускага поля і паху свежага збожжа перамагла. Дзмітрый вярнуўся ў родную гаспадарку, каб упісаць сваё імя ў летапіс сёлетняга ўраджаю.
Маладосць і перспектыва – будучыня краіны
– Калі глядзіш на такіх маладых, упэўненых і адданых сваёй справе хлопцаў, сэрца напаўняецца гонарам і спакоем. Менавіта за такімі адказнымі і перспектыўнымі працаўнікамі – будучыня нашага аграпрамысловага комплексу і, без пафасу і перабольшання, харчовая бяспека дзяржавы. Дзмітрый працуе шчыра, самааддана, ад світання да зор. І важкі вынік на вагах — найлепшае таму пацвярджэнне, — пазначыў у час размовы нашаму карэспандэнту дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Ракіцкі.
Нізкі паклон табе, Дзмітрый, за хлеб на стале, за вернасць прафесіі і сапраўдны патрыятызм, які даказваецца кожным новым кілаграмам ураджаю ў бункеры. Жадаем новых працоўных вяршыняў, моцнага здароўя і мірнага неба над тваім залатым полем!
Ніжэй глядзіце наш прыгожы і сонечны фотарэпартаж з месца падзей!









Оставить комментарий