На падставе артыкулаў 14 і 15 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, у адпаведнасці з артыкулам 2 Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзенні ўлікова-прызыўной работы ў ваенных камісарыятах (асобных падраздзелах) і артыкула 2 Палажэння аб воінскім уліку, Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт РАШЫЎ:
1. Правесці прыпіску грамадзян мужчынскага полу 2009 года нараджэння да прызыўнога ўчастка Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці ў студзені-красавіку 2026 года па іх месцы рэгістрацыі, а таксама прыпіску грамадзян мужчынскага полу, своечасова не прыпісаных да прызыўнога ўчастка, ажыццяўляць на працягу ўсяго каляндарнага года.
2. Прыпіску грамадзян да прызыўнога ўчастка Петрыкаўскага раёна правесці на прызыўным пункце ваеннага камісарыята Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.
3. Грамадзянам мужчынскага полу, якія нарадзіліся ў перыяд з 1 студзеня па 31 снежня 2009 года і маюць пастаянную рэгістрацыю на тэрыторыі горада Петрыкава і Петрыкаўскага раёна, у тэрмін з 8 студзеня па 30 красавіка 2026 года з’явіцца ў ваенны камісарыят для праходжання прыпіскі да прызыўнога ўчастка Петрыкаўскага раёна па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Макаранка, 1.
Грамадзянам старэйшых узростаў, якія не прайшлі прыпіску раней, а таксама грамадзянам, якія не атрымалі па розных прычынах персанальную позву на прыпіску, неабходна ў тэрмін да 31 снежня 2026 года з’явіцца ў ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна, маючы пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.
Галіна КАЗАК.







Оставить комментарий