У рамках Адзінага дня інфармавання старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Верамееў сустрэўся з жыхарамі аграгарадка Курыцічы.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

З інфармацыяй па галоўнай тэме АДІ “Моцныя рэгіёны – моцная краіна” выступіла галоўны ідэолаг раёна Святлана Блінец. Кіраўнік раёна дадаў, што дабрабыт дзяржавы пачынаецца з развіцця малых населеных пунктаў. У цэнтры ўвагі – стварэнне камфортных умоў для жыцця ў вёсцы, развіццё сацыяльнай інфраструктуры і падтрымка мясцовых ініцыятыў.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Падчас сустрэчы Аляксандр Верамееў зрабіў акцэнт на некалькіх ключавых аспектах.

Так, кіраўнік раёна праінфармаваў прысутных па выніках работы раёна ў 2025 годзе і аб перспектывах развіцця, засяродзіўшы ўвагу на тым, што   работа мясцовых прадпрыемстваў – фундамент для павышэння ўзроўню жыцця вяскоўцаў. Аляксандр Верамееў падрабязна спыніўся на выніках 2025 года ў сельскай гаспадарцы – галіне, якая з’яўляецца жыццеўтваральнай для Курыцічаў. Старшыня адзначыў поспехі і недапрацоўкі мясцовых аграрыяў і агучыў планы на 2026 год, зрабіўшы акцэнт на далейшай мадэрнізацыі вытворчасці і павышэнні ўзроўню жыцця вяскоўцаў.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Не абышоў увагай сацыяльныя гарантыі: даступнасць якаснай медыцыны, адукацыі і гандлёвага абслугоўвання ў аграгарадках.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Нагадаў, што не апошнююю ролю ў стварэнні камфортных умоў адыгрывае добраўпарадкаванне, да якога мы павінны падыходзіць талакой.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Важным блокам сустрэчы стала выступленне галоўнага ўрача раёна. Ён расказаў аб значным абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы: набытым летась сучасным медыцынскім абсталяванні і кадравай сітуацыі. Было адзначана, што сёння жыхары нават самых аддаленых населеных пунктаў маюць доступ да якаснай дыягностыкі і кансультацый вузкіх спецыялістаў.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Пытанні бяспекі закрануў начальнік РАУС. У цэнтры ўвагі – прафілактыка кіберзлачыннасці. У сувязі з тэматычным тыднем, які праходзіць на тэрыторыі Гомельскай вобласці, Віталій Маркевіч падрабязна распавёў пра новыя схемы махлярства і пра тое, як не стаць іх ахвярай. Таксама была агучана аператыўная абстаноўка ў раёне і сельсавеце: сітуацыя застаецца стабільнай і кантралюемай.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Сустрэча працягнулася ў фармаце адкрытага мікрафона. Жыхары Курыцічаў змаглі задаць старшыні хвалюючыя іх пытанні напрамую. Такія сустрэчы дазваляюць не толькі аператыўна вырашаць лакальныя праблемы, але і чуць голас кожнага жыхара рэгіёна.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Усе прапановы, якія паступілі, прыняты ў работу і ўзяты на асабісты кантроль кіраўніка раёна.

Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян Дыялог на роўных: аб развіцці вёскі і бяспецы грамадзян

Галіна КАЗАК.

Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о