Чыста на двары – небяспечна на дарозе

0
281

Як паказвае практыка – многія не ў курсе, што выкідваць снег са сваіх падворкаў на праезную частку нельга.
За тлумачэннем заканадаўчай навацыі мы звярнуліся да выконваючага абавязкі начальніка АДАІ Петрыкаўскага РАУС Аляксандра Губара.

– Сапраўды, некаторыя землякі, асабліва гаспадары прыватных падворкаў, у барацьбе з гурбамі снегу пачалі выкідваць яго на праезную частку – чаго рабіць катэгарычна нельга.
У КаАП Беларусі ёсць артыкул аб парушэнні правілаў добраўпарадкавання, якім прапісаны нормы для належнага ўтрымання прыдамавых тэрыторый і месцаў паркоўкі і якім забаронены падобныя дзеянні. Артыкулам 18.32 КоАП прадугледжаны штраф ад 4 да 20 БВ за парушэнне правіл утрымання дарог, вуліц, чыгуначных пераездаў і іншых дарожных збудаванняў, . Да ўсяго іншага, выкідваць снег на праезную частку – гэта яшчэ і небяспечна: гурбы могуць ствараць аварыйныя сітуацыі, да і схаваная разметка тоіць пагрозу, – пазначыў Аляксандр Мікалаевіч.
Супрацоўнікі дзярж-аўтаінспекцыі нагадваюць, правілы добраўпарадкавання патрабуюць прыбіраць снег вакол прыпаркаванага аўтамабіля на 1 метр і складаваць яго ў прылатковай зоне. Снег можна скідаць на газон, але не на праезную частку або тратуар, нагадалі ў ведамстве.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о