З першага студзеня Балгарыя стала 21 краінай Еўрапейскага саюза, якая здзейсніла пераход з нацыянальнай валюты лева на агульнаеўрапейскі еўра.
Праціўнікі еўра ў Балгарыі лічаць, што страта нацыянальнай валюты – гэта страта нацыянальнай свядомасці і незалежнасці.
Іх апаненты адзначаюць пераход як станоўчы бок для краіны, які дазволіць больш поўна ўзаемадзейнічаць з еўрапейскай эканомікай, павысіць узровень жыцця.
Насельніцтва, якое ўжо чула абяцанні пра значнае павышэнне ўзроўню жыцця і эканомікі ў 2007 годзе пры ўступленні ў ЕС, напружана: за 19 гадоў паляпшэння не адбылося. Тым больш, што перад імі прыклад Грэцыі, якая пасля пераходу на еўра трапіла ў зацяжны крызіс.
Час пакажа, ці паўплывае змена валюты на эканамічнае становішча краіны, але пакуль новая валюта працуе супраць грамадзян і на руку махлярам. Першым “званочкам” стаў кошт хлеба: 31 снежня бохан хлеба каштаваў 0,46 у пераліку на еўра, а вось 2 студзеня – ужо 0,61 еўра. Кошт вырас на 33% за двое сутак! Рэзкі скачок цэн адбываецца і на тавары ў інтэрнэт-крамах, банкі выкарыстоўваюць свой курс, які значна адрозніваецца ад афіцыйнага.
Таму зацягвайце паясы, браты-балгары: пакуль еўра канчаткова зменіць леў, насельніцтву прыйдзецца раскашэліцца не толькі перад гандлярамі, але і перад урадам, які павысіў падаткі і ўзносы.
Надзея Сігай.







Оставить комментарий