ЧАЛАВЕК І ЗАКОН. Шэф, але не кухар

0
242

ЧАЛАВЕК І ЗАКОН. Шэф, але не кухар“Ці каштавала скурка вырабу” – узнікла пытанне ў следства пасля паступлення паведамлення пра ўзлом шэрагу прыватных дамоў.

Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што жыхар вёскі Першая Слабодка, які дарэчы доўгі час нідзе не працуе і злоўжывае спіртнымі напоямі, шляхам вырывання прабоя ўваходных дзвярэй з аднаго жылога дома выкраў 3 упакоўкі макарон, 3 упакоўкі грэчкі, 3 упакоўкі рысу, адну бутэльку алею. Частку прадуктаў выкарыстоўваў пры гатаванні ежы, частку вымяняў на спіртное.

Увесь урон склаў усяго 48 рублёў, а санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад штрафу да 4-х гадоў пазбаўлення волі, прасцей уладкавацца на працу і зайсці ў “Капеечку”.

Галіна КАЗАК,
па матэрыялах РАСК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о