28 ліпеня з 11 да 12 гадзін у будынку Петрыкаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, размешчаным па адрасе: горад Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17а, асабісты прыём грамадзян па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Следчага камітэта, правядзе начальнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці генерал-маёр юстыцыі Максім Уладзіміравіч СПРЫНЦЫН.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца 27 ліпеня з 10 да 13 і з 14 да 18 гадзін па вышэй пазначаным адрасе і па нумары тэлефона 2-13-72.





Оставить комментарий