Сёння, у рамках Рэспубліканскага суботніка, адбылася значная падзея на Петрыкаўшчыне – сумеснымі намаганнямі з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святланы Сянько, старшыні райвыканкама Аляксандра Верамеева, старшыні раённага Савета дэпутатаў Віталія Пілера, мясцовага самакіравання, супрацоўнікаў Нацыянальнага парку «Прыпяцкі», Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў у аграгарадку высаджана алея «Надзеі».
Сваёй працай удзельнікі унеслі ўклад у стварэнне прыгожага і зялёнага будучага. Агульнымі намаганнямі, з любоўю і клопатам, было высаджана больш за 200 маладых саджанцаў клёна і дуба.
Кожнае дрэўца – гэта сімвал нашай надзеі на светлую будучыню, на здаровы і квітнеючы край.
Гэтыя дрэвы будуць расці разам з нашымі дзецьмі і ўнукамі, нагадваючы пра важнасць адзінства, працы на карысць роднай зямлі і пра тое, што разам мы здольныя зрабіць наш свет лепшым!








Оставить комментарий