Напярэдадні новага навучальнага года члены Маладзёжнага савета пры Петрыкаўскім раённым Савеце дэпутатаў далучыліся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Збяром партфель першакласніку”.
У цэнтры ўвагі актывістаў апынуліся першакласнікі Макарыцкай базавай школы. Прадстаўнікі Маладзёжнага савета наведалі навучальную ўстанову, каб уручыць падарункі дзецям з шматдзетных сем’яў.
Сустрэча прайшла ў цёплай і сяброўскай атмасферы. Маладыя людзі пагутарылі з будучымі школьнікамі, пажадалі ім выдатных адзнак, цікавых адкрыццяў і верных сяброў. У сваю чаргу, дзеці выказалі шчырыя словы падзякі за праяўлены клопат і ўвагу.
Асаблівая ўвага была нададзена і пытанням бяспекі. Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю, член Маладзёжнага савета Сяргей Шамра ўручыў дзеткам «Бяспечны каляндар школьніка».
У добры шлях, першакласнік!






Оставить комментарий