Акцыя «Нашы дзеці» ў доме сямейнага тыпу сям’і Зізюк

0
341

Намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Наталля Ходзька і начальнік аддзела адукацыі Людміла Жукавец у межах рэспублікай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» наведалі выхаванцаў дома сямейнага тыпу сям’і Зізюк.

Малыя вельмі чакалі гасцей, таму падрыхтавалі сапраўднае навагодняе прадстаўленне з танцамі, песнямі і вершамі.

— Акцыя «Нашы дзеці» традыцыйна праходзіць напярэдадні навагодніх і калядных свят, бо для кожнага дзіцяці менавіта Новы год — гэта заўсёды казка, якая звязана з Дзедам Марозам і Снягуркай і неверагоднымі цудамі. І ўсе яны, вядома ж, марыць атрымаць запаветны падарунак напярэдадні гэтых святочных дзён. Выконваючы функцыі добрых чараўнікоў, нам, дарослым, неабходна несці радасць, цяпло, утульнасць тым сем’ям, якім асабліва патрэбна падтрымка і ўвага, — адзначыла Наталля Мікалаеўна.

Цукеркі, словы віншаванняў і пажаданні на добрую вучобу, сумеснае фота на памяць і незабыўныя эмоцыі — менавіта такім застанецца ў памяці дзетак гэты чароўны дзень.

Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк Акцыя "Нашы дзеці" ў доме сямейнага тыпу сям'і Зізюк

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о