Штогод у верасні па ўсёй краіне праводзіцца Адзіны дзень бяспекі. Гэта маштабная ініцыятыва, накіраваная на павышэнне ўзроўню культуры бяспекі жыццядзейнасці і падрыхтоўку насельніцтва да дзеянняў ва ўмовах розных надзвычайных сітуацый.
Тэматычныя мерапрыемствы да Адзінага дня бяспекі актыўна праводзяцца і на Петрыкаўшчыне.
З самай раніцы работнікі Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі працоўныя калектывы, ўстановы адукацыі раёна, дзе нагадалі алгарытм дзеянняў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Асаблівая ўвага была нададзена правільнаму выкарыстанню першасных сродкаў пажаратушэння, а таксама правілам паводзін у натоўпе.
У другой палове дня ў раённым Доме культуры работнікі РАНС, ЦРБ, гаргазу, Чырвонага Крыжа, дзяржэнерганагляду правялі тэарэтычныя мерапрыемствы для навучэнцаў устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся, як правільна дзейнічаць ва ўмовах пажараў і нештатных сітуацый, а таксама адпрацавалі навыкі аказання першай дапамогі да прыбыцця спецыяльных службаў.









Оставить комментарий