Адзіны дзень інфармавання ў аграгарадку Кашэвічы

0
332

У рамках адзінага дня інфармавання старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер наведаў аграгарадок Кашэвічы. Нагодай для сустрэчы з мясцовым насельніцтвам стала тэма “Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі”.

Віталій Пілер пазнаёміў прысутных з дзяржаўнымі праграмамі, накіраванымі на развіццё турыстычнай галіны ў краіне. Асаблівы акцэнт быў зроблены на багаты турыстычны патэнцыял і славутасці роднага раёна.

–Наша зямля – гэта не толькі прыгожая прырода, але і багатая гісторыя. Мы з’яўляемся радзімай легендарнага дзеда Талаша, любімага народнага героя, чыя постаць заўсёды выклікала ў людзей павагу і цікавасць, – адзначыў старшыня райсавета.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса прадставіў дэталёвую сітуацыю існуючай турыстычнай інфраструктуры малой радзімы.

–Наша задача – паказаць, чаму наш раён заслугоўвае стаць пунктам прыцягнення для турыстаў з розных куткоў свету. Мы ўжо сёння гатовыя прымаць гасцей і прапаноўваць ім незабыўныя ўражанні ад знаёмства з прыгажосцю і гісторыяй Петрыкаўшчыны, – падкрэсліў Віталій Пілер .

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные