Адрасная дапамога на сродкі гігіены

0
529

У Рэспубліцы Беларусь клопат пра людзей з асаблівасцямі развіцця і інваліднасцю – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі. Важным аспектам у дадзеным напрамку з’яўляецца забеспячэнне грамадзян неабходнымі сродкамі догляду.

Дзяржава аказвае падтрымку тым, хто мае патрэбу ў пастаянным выкарыстанні падгузнікаў, прызначаючы дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу ў выглядзе сацыяльнай дапамогі для кампенсацыі затрат на іх набыццё. Як атрымаць гэту дапамогу – за адказам на пытанне мы звярнуліся да галоўнага спецыяліста службы “адно акно” Аляксандра Гіленкі.
– На сённяшні дзень гэта працэдура максімальна спрошчана дзякуючы прынцыпу “аднаго акна”. Грамадзянам не трэба бегаць па розных інстанцыях – дастаткова звярнуцца ў нашу службу па месцы жыхарства, – паведаміў наш суразмоўца.
Для паспяховага разгляду заявы на атрыманне дапамогі, як пазначыў галоўны спецыяліст службы “адно акно”, заяўніку неабходна прадастаўляць арыгіналы ўсіх пералічаных дакументаў. Гэта неабходна для пацверджання сапраўднасці прадстаўленых звестак і прадухілення ашуканскіх дзеянняў.

Для афармлення дапамогі спатрэбяцца наступныя дакументы:

пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу (у дачыненні да дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 14 гадоў – пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу і (або) паўнамоцтвы іх законных прадстаўнікоў);


пасведчанне інваліда – для інвалідаў I групы;

пасведчанне дзіцяці-інваліда – для дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць IV ступень страты здароўя;

пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці – пры набыцці падгузнікаў для дзіцяці-інваліда;

дакументы, якія пацвярджаюць выдаткі на набыццё падгузнікаў, устаноўленыя ў адпаведнасці з заканадаўствам, з абавязковым указаннем назвы набытага тавару ў Рэспубліцы Беларусь;

індывідуальная праграма рэабілітацыі, абілітацыі інваліда або індывідуальная праграма рэабілітацыі, абілітацыі дзіцяці-інваліда або заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбнасці ў падгузніках;

пасведчанне на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага, даверанасць, аформленая ў парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам, дакумент, які пацвярджае роднасныя адносіны, – для асоб, якія прадстаўляюць інтарэсы інваліда I групы.

– Адміністрацыйная працэдура здзяйсняецца бясплатна. Тэрмін разгляду заявы складае 5 працоўных дзён. У выпадку неабходнасці запыту дадатковых дакументаў ад іншых дзяржаўных органаў або арганізацый, тэрмін можа быць павялічаны да 5 працоўных дзён пасля атрымання неабходнага дакумента, – дадаў у час размовы Аляксандр Гіленка.
Атрыманне дапамогі на набыццё падгузнікаў – гэта рэальная магчымасць аблегчыць фінансавы цяжар сем’яў, у якіх пражываюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Дзякуючы зручнай сістэме “аднаго акна” працэс падачы дакументаў стаў прасцей і даступней.

Запісала Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о