У рамках Адзінага дня інфармавання намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Янчанкава сустрэлася з жыхарамі аграгарадка Ляскавічы.
З інфармацыяй па тэме дня інфармавання “Чарнобыль: ад адраджэння да ўстойлівага развіцця” выступіла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Святлана Блінец.
Размова на сустрэчы ішла пра адраджэнне беларускіх зямель пасля Чарнобыльскай аварыі, пра тое, што за чатыры дзесяцігоддзі беларусы аднавілі жыццё на пацярпелых тэрыторыях.
У сваю чаргу Аляксандра Міхайлаўна адзначыла, што ў краіне рэалізуецца сістэма мер па сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь накіравана на вяртанне тэрыторый да паўнавартаснага жыцця. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнікі, спецыялісты ўстаноў, арганізацый Петрыкаўшчыны.
Жыхары аграгарадка мелі магчымасць задаць ім хвалюючыя пытанні напрамую. Больш падрабязную інфармацыю адсочвайце на старонках “ПН”, нашых сацыяльных сетках.






Оставить комментарий