8 студзеня бягучага года авія-кампанія “Белавія” аднавіла прамыя рэйсы з Мінска ў Тэль-Авіў.
Прамыя палёты былі прыпыненыя з падачы Ізраіля чатыры гады таму. Такая пазіцыя выклікала ў нашай краіне здзіўленне і непаразуменне, бо Беларусь паслядоўна заяўляла і заяўляе пра сваю міралюбнасць і імкненне да міжнароднага ўзаемадзеяння.
“Белавія” запусціла першыя палёты ў Ізраіль у 1995 годзе. Авіязносіны Мінска з Тэль-Авівам былі прыпыненыя ў лютым 2022 года з прычын, якія не залежалі ад беларускай авіякампаніі.
Тым не менш, перадумовы для пагаршэння становішча беларускай авіякампаніі існавалі і да гэтага. Яшчэ ў сярэдзіне 2021 года краіны Еўрапейскага саюза ўвялі забарону на выкарыстанне сваёй паветранай прасторы беларускімі авіяперавозчыкамі. У снежні таго ж года “Белавія” была адключана ад міжнародных сістэм узаемаразлікаў для пасажырскіх і грузавых авіяперавозак, што істотна ўскладніла яе аперацыйную дзейнасць. У 2022 годзе санкцыйны ціск на “Белавія” ўзмацніўся: Міністэрства гандлю ЗША уключыла сем самалётаў Boeing-737, якія належаць нашай авіякампаніі, у спіс паветраных суднаў, абслугоўванне якіх парушае экспартны кантроль ЗША.
І вось Ізраіль пераглядзеў сваю ранейшую пазіцыю і аднаўляе супрацоўніцтва з Беларуссю. Дадзеная падзея адкрывае новыя перспектывы для развіцця турыстычнага і дзелавога супрацоўніцтва. Аднак, важна разумець, што яна адбываецца ў кантэксце складанай геапалітычнай абстаноўкі. Ці будзе гэта ўстойлівы трэнд ці часовая з’ява – пакажа час. Тым не менш, гэты крок дае падставы для аптымізму і надзеі на паступовае аднаўленне міжнародных сувязяў і нармалізацыю адносін паміж краінамі.
Святлана СОБАЛЕВА.







Оставить комментарий