За мінулы перыяд 2026 года на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна зафіксавана зніжэнне колькасці злачынстваў у сферы кіберзлачыннасці. Аднак, нягле-дзячы на станоўчую дынаміку, праблема застаецца актуальнай, патрабуючы ўвагі і актыўных прафілактычных мер.
Па інфармацыі праваахоўных органаў, за справаздачны перыяд было здзейснена 9 злачынстваў, звязаных з процідзеяннем кіберзлачыннасці. Гэта на 8 выпадкаў менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, калі было зарэгістравана 17 падобных злачынстваў, раскрыта – 3 злачынствы.
Большасць грамадзян падвергліся злачынствам па артыкуле 212 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі). Санкцыя за здзяйсненне дадзенага злачынства – да 3 гадоў пазбаўлення волі. Калі дзейнічае група асоб – да 7 гадоў. Нягледзячы на прафілактычную работу, грамадзяне працягваюць станавіцца ахвярамі ашуканцаў. Гэта сведчыць аб тым, што зламыснікі пастаянна ўдасканальваюць свае метады, выкарыстоўваючы новыя схемы для падману даверлівых людзей. У сувязі з гэтым, з 25 па 31 мая на тэрыторыі Петрыкаўскага раёна будзе праведзена прафілактычная акцыя “Тыдзень лічбавай пісьменнасці”. Мэта акцыі – павышэнне дасведчанасці грамадзян аб існуючых кіберпагрозах, навучанне правілам бяспечных паводзін у інтэрнэце і фарміраванне навыкаў, неабходных для абароны ад махлярства.
Міліцыя папярэджвае: не пераходзьце па падазроных спасылках; не паведамляйце персанальныя дадзеныя незнаёмым асобам; не перасылайце перадаплату ў сумніцельны інтэрнэт-крамах.
Памятайце, што ваша лічбавая бяспека – у вашых руках!
Аляксандр Семікопенка,
падпалкоўнік міліцыі,
першы намеснік начальніка АУС Петрыкаўскага
райвыканкама.







Оставить комментарий