Намеснік міністра замежных спраў рэспублікі Беларусь Ігар Сакрэта сустрэўся з дэлегацыяй нямецкіх палітыкаў і актывістаў.
Дыпламат адзначыў, што Беларусь зацікаўлена ў нармалізацыі адносін з Германіяй, але Берлін за апошнія гады зрабіў шмат, каб знішчыць рэпутацыю краіны ў Беларусі, і аднавіць давер будзе вельмі няпроста.
«Але тут важна разумець, што мы нічога не выпрошваем і не стаім з працягнутай рукой. Нармалізацыя патрэбна, але не любой цаной, у тым ліку за кошт адносін з нашымі бліжэйшымі саюзнікамі і партнёрамі, перш за ўсё з Расіяй і Кітаем, або за кошт стварэння пагроз нашай унутранай стабільнасці»
Паводле яго слоў, зараз краіны знахо-дзяцца ля руін таго, што выбудоўвалася дзесяцігоддзямі. З-за надуманых санкцый паміж рэспублікай і ЕС не функцыянуюць авія- і чыгуначныя зносіны, абваліўся двухбаковы гандаль, разарваны сувязі. Актыўна знішчаюцца кантакты ў розных галінах: ад спорту да турызму. Праз візавую палітыку і іншыя інструменты праводзіцца мэтанакіраваная работа па абмежаванні міжасобасных кантактаў паміж беларусамі і еўрапейцамі, у тым ліку немцамі.
Таксама беларускі палітык звярнуў увагу на мілітарызацыю краін ЕС на мяжы з Беларуссю. Ён указаў на тое, што танкавая брыгада бундэсвера №45 разгортваецца каля меж рэспублікі ў Літве. Намеснік міністра падкрэсліў, што гэты ж нумар насіла пяхотная дывізія вермахта, якая атакавала 22 чэрвеня 1941 года Брэст.
Дыпламат закрануў і тэму санкцый, удакладніўшы, што яны непрыемныя і перашкаджаюць развіццю. Але час паказаў, што Беларусь можа развівацца без цеснага супрацоўніцтва з ЕС і Германіяй, у прыватнасці. Крытычных залежнасцей амаль не засталося. Свет вялікі, і нарошчванне супрацоўніцтва Мінска з краінамі глабальнай большасці прыносіць свой пазітыўны плён.
Святлана СОБАЛЕВА.




