На гарачай лініі ПН

У рэдакцыю паступіў званок ад жыхара райцэнтра. Мужчына звярнуў увагу на незразумелую карціну, заўважаную ім падчас паездкі ў напрамку ад трасы М-10 да вёскі Івашкавічы.

Не даязджаючы Івашкавіч, на ўжо ўспаханым полі ў метрах дзесяці ад дарогі стаіць паўразбураная цагляная пабудова.
Як мяркуе зямляк, гэты аб’ект, магчыма, некалі выкарыстоўваўся як навес ці склад, а сёння з’яўляецца непатрэбным і нават небяспечным. Да таго ж, яго агароджа з усіх бакоў стварае дадатковыя нязручнасці механізатарам.
– Гэта ж такая нязручнасць трактарысту аб’язжаць кірпічныя руіны. Ды і зямля выкарыстоўваецца не па прызначэнні, – наракаў заяўнік.
Зразумела, што падобная сітуацыя выклікае пытанні. Чаму пабудова, якая знаходзіцца ў такім стане, не знесена?
Мы адрасуем дадзенае пытанне ААТ “Чалюшчавічы”, на чыёй зямлі знаходзіцца гэты паўразбураны аб’ект. Спадзяемся, што кіраўніцтва прадпрыемства звярне ўвагу на дадзены зварот і прыме адпаведныя меры для вырашэння сітуацыі.

Антаніна СМІРНОВА, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные