Пратэсты як сімптом глыбокага крызісу

Еўрапейскія вуліцы ўсё часцей становяцца арэнай для выказвання незадаволенасці.

Шматлікія пратэсты, якія ахапілі розныя краіны кантынента, нясуць у сабе разнастайныя лозунгі і патрабаванні, але ўсе яны сведчаць пра глыбокі і ўсеабдымны палітычны і эканамічны крызіс, які паразіў Еўропу. Пратэстны “снежны ком” шырыцца, набіраючы сілу, у той час як дзейныя ўлады Еўрасаюза і нацыянальныя ўрады, нягледзячы на мізэрныя рэйтынгі даверу, упарта працягваюць рух па выбраным імі курсе.

Карціна пратэстаў шматлікая. Францыя – праблемы ў сістэме адукацыі, Польшча – канфлікт вакол Канстацыйнага трыбунала, Італія – нізкія заробкі, Іспанія – маршы пенсіянераў, якія патрабуюць годных выплат і паляпшэння ўмоў жыцця, Бельгія – пратэсты супраць скарачэння бюджэту, Партугалія – прафсаюзы выступаюць супраць рэзкага росту цэн, Албанія – акцыі супраць карупцыі.

Ад Грэцыі да Нідэрландаў, ад Польшчы да Швецыі – хваля незадаволенасці за бягучы год пракатваецца па ўсім кантыненце, закранаючы самыя розныя пласты грамадства і выказваючыся ў самых разнастайных формах.

На нашых вачах адбываецца не проста серыя лакальных крызісаў, а фундаментальнае перафарматаванне свету. Ранейшы, здавалася б, непахісны парадак рассыпаецца, саступаючы месца новым рэаліям.

У гэтым кантэксце многія палітычныя эксперты і грамадскія дзеячы выказваюць трывожныя прагнозы. Гучаць асцярогі, што заходне-еўрапейская цывілізацыя, сутыкнуў-шыся з унутранымі супярэчнасцямі і знешнімі выклікамі, можа апынуцца пад пагрозай. Няздольнасць вырашыць назапашаныя праблемы, ігнараванне голасу народа ставяць пад пытанне яе далейшае існаванне ў ранейшым выглядзе.


Святлана СОБАЛЕВА.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные