Уладзімір Александроў, камандзір атрада народнага апалчэння Галубіцкага сельскага выканкама, старшыня Галубіцкага сельскага выканаўчага камітэта Петрыкаўскага раёна:
– Я даволі працяглы час знаходжуся на дзяржаўнай пасадзе, ведаю практычна кожнага жыхара нашага савета. У пачатку стварэння атрада народнага апалчэння з кожным кандыдатам правёў размову пра магчымасць пры неабходнасці ўступіць у састаў апалчэння.
Што мяне ўразіла, так гэта тое, што людзі настолькі розныя па характару, адукацыі, сацыяльным статусе, казалі практычна адно і тое ж: “Калі краіне спатрэбіцца – гатоў аператыўна ўстаць на абарону сваёй зямлі, сваіх землякоў”.
У састаў атрада ўвайшлі жыхары, якія працуюць у лясной гаспадарцы, сельгаспрадпрыемстве, адукацыі, прамысловасці. Большасць прайшлі тэрміновую службу у Савецкай арміі. Зараз перыядычна праводзім заняткі, аднаўляем навыкі карыстання зброяй, медыцынскую падрыхтоўку.
Немалаважнай перавагай народнага апалчэння застаецца і асаблівы тэрытарыяльны фактар. Мы ўсе мясцовыя жыхары, нарадзіліся, выраслі, працуем на гэтай зямлі. Кожны апалчэнец ведае свае абавязкі, алгарытм дзеянняў у няштатнай сітуацыі і сваё месца ў строі. Усе працэсы ў нас адпрацаваны, узаемадзеянне з аддзелам унутраных спраў, падраздзяленнямі тэрытарыяльнай абароны і мясцовымі органамі ўлады поўнасцю наладжана. Галоўнае, людзі прыйшлі ў атрад свядома і добраахвотна. Абстаноўка ў раёне нашай адказнасці пад кантролем, і мы гатовы зрабіць усё для забеспячэння парадку і бяспекі на тэрыторыі сельсавета ў экстранай сітуацыі.
Для чаго ў Беларусі функцыянуе народнае апалчэнне
Подписаться
0 комментариев
Старые





