Дарога да парома – боль кіроўцаў “легкавушак”

Паромная пераправа працуе, але для кіроўцаў легкавушак шлях да яе хутка можа быць закрыты. Цяжкія мазы-шматтоннікі, тралюючы пясок, літаральна знішчаюць пад’язную дарогу.

Належыць гэта тэхніка ТАА “РэгнумПрофіт” – прадпрыемству, якое, да слова, з’яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Прадпрымальнік года”. Высокі статус – гэта выдатна, але мясцовыя жыхары справядліва б’юць трывогу. Наперадзе зацяжныя дажджы: калі для шматтонных машын гразь не перашкода, то звычайны легкавы транспарт проста заліпне ў каляінах.
Ніхто не супраць бізнесу, тым больш паспяховага. Але чаму ад гэтага павінны пакутаваць землякі? Калі вы карыстаецеся агульнай дарогай і разбіваеце яе – гэта ваша зона адказнасці. Статус лепшага прадпрымальніка абавязвае быць прыкладам і ў сацыяльнай адказнасці. Прынцып просты: разбілі – прывядзіце ў парадак. Трэба тэрмінова падсыпаць шлях, пакуль не пачаліся восеньскія зацяжныя дажджы.

В.МІКАЛАЕВА, фота аўтара.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные