З мэтай кансультавання насельніцтва па месцы жыхарства, натарыусы ў лістападзе выедуць у населеныя пункты раёна.
Так, згодна з графікам, натарыус Ганна Уладзіміраўна Жукавец 5 лістапада з 9 да 12 гадзін правядзе прыём-кансультацыю ў пасёлку Муляраўка, а 12 лістапада з 9 да 12 гадзін – у пасёлку Капцэвічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём да натарыуса 8-02350-2-10-38.
Натарыус Юлія Юр’еўна Дзярабіна 24 лістапада з 9 гадзін да 10 гадзін 40 хвілін правядзе выязны прыём у аграгарадку Грабаў, а з 11 да 13 гадзін – у аграгарадку Бабунічы.
Кантактны тэлефон для запісу на прыём 8-02350-4-32-31.
Выезды натарыусаў у населеныя пункты раёна ажыццяўляюцца пры наяўнасці заявак.
Прыём праходзіць у памяшканні сельскага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.





