23 кастрычніка ў раённым Доме культуры прайшоў штогадовы конкурс “Міс Восень-2026”

За галоўны тытул змагаліся дзевяць прыгажунь устаноў адукацыі Петрыкаўшчыны: Валерыя Трухановіч – СШ № 1, Ксенія Жогаль – СШ № 2, Ганна Боўсун і Агнія Хільман з гарадской гімназіі, Мілана Коль з Пціцкай, Ангеліна Паўтаран – Конкавіцкай, Дар’я Буракевіч – Брынёўскай, Вікторыя Марцынкевіч – Галубіцкай, Аляксандра Шабалтас – Бабуніцкай і Зарына Дубініч з Капаткевіцкай сярэдніх школ.
Конкурсная праграма ўключала чатыры этапы, і кожны з іх стаў сапраўдным святам. Падтрымаць удзельніц прыйшлі групы балельшчыкаў – родныя і блізкія людзі, настаўнікі, сябры, аднакласнікі. Зала была напоўнена апладысментамі і шчырымі эмоцыямі, а кампетэнтнае журы, было ўражана высокім узроўнем падрыхтоўкі дзяўчат.
У першым этапе «Вось яна Я» – кожная канкурсантка расказала пра сябе, свае захапленні і дасягненні. Дзяўчаты творча прадставіла візітную картку.
Наступны этап – «Восеньская кампазіцыя» – удзельніцы стварылі непаўторныя шэдэўры пераважна з прыродных матэрыялаў. Групы балельшчыкаў гучна падтрымлівалі сваіх фаварытак, а члены журы не хавалі захаплення: кожная работа была вартая самых высокіх балаў.
Конкурс «Ярчэй за сонца» дазволіў прыгажуням паказаць свае творчыя здольнасці: харэаграфічныя пастаноўкі, сцэнкі, эсэ – усё, што робіць іх непаўторнымі!
Фінальнае дэфіле «Код нацыі: вобраз сучаснай беларускі» стала яркім завяршэннем праграмы. Прыгажуні падрыхтавалі стылізаваныя выхады, якія адлюстроўваюць розныя грані жанчыны ў Беларусі. Дзяўчаты паказалі вобразы ад знакамітых беларускіх жанчын у гісторыі краіны да сучаснай беларускай жанчыны, дэманстравалі крэатыўныя касцюмы і аксэсуары, у якіх зашыфраваны сімвалы жыцця, сям’і і прыгажосці нашай зямлі.
Варта адзначыць, што падчас конкурсу таксама вялося інтэрнэт-галасаванне, і гледачы актыўна падтрымлівалі ўдзельніц конкурсу.
Па выніках конкурсных выпрабаванняў журы вызначыла пераможцу. Тытул «Міс Восень Петрыкаўшчыны-2026″ атрымала Ангеліна Паўтаран,»1-я Віцэ-Міс 2026» – Валерыя Трухановіч, «2-я Віцэ-міс 2026» – Агнія Хільман.
Усе прадстаўніцы ўстаноў адукацыі былі адзначаны дыпломамі, сертыфікатамі ад БРСМ. Таксама сертыфікатамі і памятнымі падарункамі ад раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскіх арганізацый «Белая Русь» і «Беларускі саюз жанчын».
Кожная з удзельніц пакінула ў сэрцах гледачоў і членаў журы свой асаблівы след.


Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Больш фота https://vk.ru/album-126546842_312083677

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные