Сёння ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. У зале сабраліся тыя, хто штодзённа даруе людзям мастацтва, захоўвае традыцыі і робіць жыццё ярчэйшым — работнікі бібліятэк, музеяў, Домаў культуры, выканаўцы і творчыя калектывы.
У ходзе мерапрыемства лепшых спецыялістаў галіны ўзнагародзілі граматамі і падарункамі, падзякавалі за працалюбства і адданасць справе.
Кульмінацыяй святочнай праграмы стала выступленне вакальнай групы «Крэда» Мазырскай дзіцячай школы мастацтваў.











