Урачыстасць у гонар Дня работнікаў культуры ў Петрыкаве

0
19

Сёння ў раённым Доме культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры. У зале сабраліся тыя, хто штодзённа даруе людзям мастацтва, захоўвае традыцыі і робіць жыццё ярчэйшым — работнікі бібліятэк, музеяў, Домаў культуры, выканаўцы і творчыя калектывы.

У ходзе мерапрыемства лепшых спецыялістаў галіны ўзнагародзілі граматамі і падарункамі, падзякавалі за працалюбства і адданасць справе.

Кульмінацыяй святочнай праграмы стала выступленне вакальнай групы «Крэда» Мазырскай дзіцячай школы мастацтваў.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные