У гарадской гімназіі ўжо сабраліся галоўныя віноўнікі гэтага свята — юныя гімназісты, поўныя хвалявання і радасці. Побач з імі — клапатлівыя настаўнікі, якія зноў адчыняюць дзверы ў свет навук, і любячыя бацькі, у вачах якіх — гонар за сваіх дзяцей.

Гімназія з радасцю сустракала сваіх вучняў, а для першакласнікаў гэты дзень стаў пачаткам вялікага шляху ў краіну ведаў. Пачэсным госцем свята стаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат. Яўгеній Сяргеевіч не толькі павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з 1 верасня, але і ўручыў самым маленькім вучням іх першыя партфелі. Гэтыя падарункі былі перададзены ў межах дабрачыннай акцыі «Сабяром партфель першакласніку».

Па завяршэнні урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню ведаў, старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўгеній Шкробат пазнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай ДУА «Гімназія горада Петрыкава», ацаніў аб’ёмы і якасць праведзеных сёлета да пачатку навучальнага года рамонтных работ, наведаў харчаблок і вучэбныя кабінеты. Кіраўнік раёна пагутарыў з педагогамі і вучнямі, у час размовы ў фармаце адкрытага дыялогу абмяняліся думкамі па надзённых пытаннях.

0 0 голоса
Рейтинг статьи
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Старые
Новые Популярные