Сёння для навучэнцаў другой гарадской школы прагучаў першы званок, які азнаменаваў пачатак новага навучальнага года. Урачыстую лінейку адкрыла дырэктар школы Таццяна Зянкевіч. У сваім звароце да прысутных кіраўнік установы павіншавала дзяцей з Днём ведаў, пажадала педагогам натхнення і прафесійных поспехаў, а вучням – упартасці ў дасягненні пастаўленых мэт і выдатных адзнак. Мерапрыемства наведала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько. У сваім выступленні парламентарый падкрэсліла важнасць якаснай адукацыі для будучыні нашай краіны, адзначыўшы, што школа – гэта не толькі месца атрымання ведаў, але і фундамент для фарміравання асобы, патрыёта і годнага грамадзяніна Беларусі. Асаблівую ўвагу на свяце ўдзялілі першакласнікам. Упраўляючы справамі райвыканкама, член раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Алена Пастухова павіншавала дзяцей з важнай падзеяй і ад Петрыкаўскага райвыканкама, партыі «Белая Русь» уручыла першакласнікам школьныя партфелі. Таксама партфель першакласніку ўручыў начальнік Петрыкаўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Алег Шчэрба.







