Віншуем работнікаў лёгкай прамысловасці з прафесійным святам!

Лёгкая прамысловасць – важны складнік індустрыяльнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь.

Работнікаў дадзенай галіны заўсёды адрознівалі добрасумленная праца, творчы пошук, імкненне ісці ў нагу з часам.

Вы – майстры сваёй справы, захоўваеце слаўныя традыцыі папярэдніх пакаленняў, працуеце над паляпшэннем якасці прадукцыі, павышаючы прэстыж айчынных вырабаў.

Асаблівая ўдзячнасць ветэранам галіны за адданасць прафесіі, вопыт, які перадаецца моладзі.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, далейшых творчых дасягненняў! Няхай поспех спадарожнічае ў рэалізацыі ўсіх намечаных планаў, а прафесійная дзейнасць прыносіць радасць і задавальненне!

Яўгеній ШКРОБАТ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о