12 ліпеня – Дзень работнікаў падатковых органаў

0
414

ВІНШУЕМ З ПРАФЕСІЙНЫМ СВЯТАМ!

Вы працуеце ў важнейшай сферы, якая забяспечвае аснову стабільнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашага раёна, краіны. Своечасовае і поўнае паступленне падаткаў у бюджэт дае магчымасць павялічваць заработную плату работнікам бюджэтнай сферы, павышаць пенсіі і дапамогі, будаваць дарогі, камунікацыі, добраўпарадкоўваць тэрыторыю і многае іншае, што садзейнічае павышэнню ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Высокія прафесійныя якасці, адказнасць і досвед дазваляюць вам паспяхова дасягаць новых прафесійных вышынь!
Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях!

Яўгеній ШКРОБАТ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Віталій ПІЛЕР,
старшыня раённага
Савета дэпутатаў

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о